Падарожжа па Ашмянскім краі

        4 лістапада Ашмянскую раённую бібліятэку наведалі дзеці з лагера Навасёлкаўскай сярэдняй школы. Супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі для юных гасцей займальную гульню-падарожжа “Падарожжа па Ашмянскім краі”. Дзеці адправіліся ў пазнавальнае падарожжа па родным краі, пазнаёміліся з яго гісторыяй, цікавымі мясцінамі і адметнымі славутасцямі, праверылі свае веды і даведаліся шмат новага. Падарожжа атрымалася цікавым і пазнавальным, падарыла ўдзельнікам яркія ўражанні і новыя адкрыцці!