23 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” адбылася літаратурная гасцёўня “Кнігі нашай маладосці” для людзей старэйшага пакалення.Гасцямі сустрэчы сталі паэтэсы Тэрэза Іванаўна Адашкевіч і Святлана Аляксандраўна Муха, якія падзяліліся з прысутнымі новымі вершамі. Удзельнікі мерапрыемства з цеплынёй успаміналі любімыя кнігі сваёй маладосці, творы, якія вучылі сябраваць, кахаць і знаходзіць свой шлях у жыцці. Па просьбе гасцей Святлана Аляксандраўна Муха прачытала любімыя ўсімі вершы Эдуарда Асадава.Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Маё юнацтва на старонках любімых кніг”. Сустрэча падарыла ўсім удзельнікам цёплыя эмоцыі і яшчэ раз нагадала, што любімыя кнігі застаюцца з намі на працягу ўсяго жыцця, захоўваючы дарагія сэрцу ўспаміны.







