Ад матулінай калыханкі да бацькавай навукі

        23 кастрычніка ў  філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” арганізавана тэматычная выкладка літаратуры “Ад матулінай калыханкі да бацькавай навукі”, прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любові.
        Бібліятэкары знаёмілі юных чытачоў з прадстаўленымі на выкладцы кнігамі, праводзілі агляды літаратуры і расказвалі пра важнасць сямейных каштоўнасцей, бацькоўскай любові, клопату і ўзаемаразумення. Няхай у кожнай сям’і пануюць любоў, цеплыня і згода, а кнігі дапамагаюць выхоўваць павагу да бацькоў і беражлівыя адносіны да сямейных традыцый!