29 верасня ў Ошмянскай раённай бібліятэцы для вучняў 2 “Б” класа гімназіі №1 прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Культура чытання перыёдыкі”.
Бібліятэкары расказалі дзецям пра свет газет і часопісаў: якія выданні выходзяць сёння, якія з іх падыходзяць дзецям іх узросту і якую цікавую і карысную інфармацыю можна знайсці на старонках перыёдыкі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Планета перыёдыкі”, на якой былі прадстаўлены розныя дзіцячыя часопісы. Вучні змаглі пазнаёміцца з выданнямі, пагартаць іх і выбраць часопіс у адпаведнасці са сваімі інтарэсамі.
Знаёмства з перыёдыкай стала для дзяцей яшчэ адным крокам у захапляльны свет чытання, новых адкрыццяў і ведаў.







