Таямніцы Белавежскай пушчы

        28 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для юных чытачоў ва ўзросце 9–10 гадоў прайшоў літаратурна-экалагічны час “Таямніцы Белавежскай пушчы”.
        Рабяты адправіліся ў займальнае падарожжа па адным з самых вядомых запаведных куткоў Беларусі. З дапамогай відэароліка, загадак, вершаў, гульні-пераймання і віктарыны яны пашырылі свае веды пра багаты жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы.
        Разам успомнілі правілы паводзін на тэрыторыі нацыянальнага парку, даведаліся шмат цікавага пра яго насельнікаў і пазнаёміліся з кнігамі, прысвечанымі знакамітаму запаведніку.
        Сустрэча атрымалася пазнавальнай і вясёлай, падарыла дзецям шмат новых уражанняў і абудзіла яшчэ большую цікавасць да прыроды, яе таямніц і дзіўнага свету жывых істот.