20 жніўня бібліятэкар філіяла “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” наведала дзіцячы лагер “Вясёлая карусель” Дакурнішскай сярэдняй школы і правяла гульнявую праграму “Дзень нараджэння вушастага сябра”.
Дзеці з захапленнем спаборнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах, адгадвалі загадкі, спявалі песні і майстравалі святочныя вырабы — сімвалічныя вушкі і паштоўкі для імянінніка. У праграме былі тэматычныя заданні і камандныя эстафеты, якія падкрэслівалі дружбу, узаемадапамогу і любоў да кніг. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і радаснай атмасферы: дзеці актыўна ўключаліся ва ўсе задання, смяяліся і атрымлівалі невялікія сувеніры на памяць пра свята.







