16 ліпеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча ў рамках праекта “Жывыя скарбы літаратуры: творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі”, удзельнікамі якой сталі спецыялісты бібліятэк Ашмянскага раёна.Ганаровымі гасцямі бібліятэкі былі сучасны беларускі пісьменнік Дзмітрый Кашавар, а таксама супрацоўнікі аднаго з найбуйнейшых выдавецтваў краіны — “Адукацыя і выхаванне”.Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з творчасцю аўтара, даведаліся пра яго творчы шлях, новыя кнігі, асаблівасці працы над літаратурнымі творамі і сучасныя тэндэнцыі развіцця беларускай літаратуры.Прадстаўнікі выдавецтва расказалі пра асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці, прадставілі навінкі кніжнай прадукцыі, а таксама акрэслілі перспектывы далейшага супрацоўніцтва з бібліятэкамі.











