Дзяцінства – шчаслівая пара

       11 чэрвеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” адбылася літаратурна-гульнявая праграма “Дзяцінства – шчаслівая пара” для чытачоў ва ўзросце 10-12 гадоў.
       Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты не толькі цікава правялі час, але і змаглі праявіць свае веды, кемлівасць і творчыя здольнасці. Удзельнікі адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, выконвалі ігравыя і творчыя заданні, успаміналі творы аб дзецях і іх займальных прыгодах.
       Юныя чытачы пераканаліся, што героі любімых кніг, нават аказваючыся ў складаных жыццёвых сітуацыях, знаходзяць выхад з любых цяжкасцей дзякуючы смеласці, знаходлівасці і веры ў свае сілы.