Скажи «Нет» курению

       31 мая ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь супраць тытуню” бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” правяла вулічную акцыю “Скажы „Не“ курэнню”.
       Бібліятэкар  выйшла на вуліцы аграгарадка, каб нагадаць жыхарам аб шкодзе нікаціну і наступствах курэння для здароўя. Мінакам раздаваліся тэматычныя буклеты з інфармацыяй аб уплыве тытуню на арганізм, а таксама парады па адмове ад шкоднай звычкі.