2 мая бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кракаўка” правяла для вучняў 6 “А” класа гімназіі №1 пазнавальны квіз “Ведай і беражы сваю сімволіку”, прысвечаны дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды гісторыі і значэння дзяржаўных сімвалаў — герба, сцяга і гімна Рэспублікі Беларусь, а таксама пашырылі ўяўленне пра іх ролю ў захаванні нацыянальнага адзінства, культурных традыцый і грамадзянскай адказнасці.
Падчас квіза хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на тэматычныя пытанні, выконвалі інтэлектуальныя заданні і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, праяўляючы цікавасць да гісторыі і дзяржаўнай сімволікі сваёй краіны.







