Пекла пад калючым дротам

       10 Красавіка для навучэнцаў 8 “Б” класа ў Ашмянскай раённай бібліятэцы была праведзена інфармацыйная гадзіна “Пекла пад калючым дротам”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Падчас мерапрыемства дзецям распавялі, што такое канцлагер, і пазнаёмілі з гісторыяй самых вядомых месцаў прымусовага ўтрымання людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны: “Чырвоны Бераг”, Трасцянец, Азарычы, Мінскае гета. Пра кожны з гэтых лагераў бібліятэкар распавяла падрабязнапра маштабы трагедыі, умовы ўтрымання зняволеных і колькасць ахвяр. Асаблівая ўвага была ўдзелена лагеру Калдычова. Дзецям паказалі дакументальнае відэа, якое нікога не пакінула абыякавым: кадры хронікі і ўспаміны тых, хто выжыў дапамаглі школьнікам усвядоміць увесь жах таго, што адбываецца. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава.