10 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” сумесна з работнікамі філіяла “Сельскі клуб в. Будзёнаўка” адбылася тэматычная праграма “Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым”, прымеркаваная да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр нацызму, даведаліся пра трагічныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пра лёсы людзей, якія прайшлі праз лагеры смерці.










