Запрашаем у падарожжа па кніжным свеце

25 сакавіка, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, філіял “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” сабрала выхаванцаў школьнага лагера “Вяснушкі” Мураванаашмянкоўскай сярэдня школы на свята “Запрашаем у падарожжа па кніжным свеце”. Мерапрыемства пачалося з гісторыі пра святкаванне Тыдня дзіцячай кнігі, усе разам паглядзелі цікавы відэафільм адпаведнай тэматыкі. Школьнікі з задавальненнем чыталі вершы, з усмешкай адгадвалі вясёлыя загадкі і актыўна ўдзельнічалі ў відэа-віктарыне “Чароўны куфэрак казак”. Да мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава «Читаем и играем».