Хатынь – памяць сэрца

23 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў сярэдняй школы №2 г.Ашмяны быў арганізаваны ўрок памяці “Хатынь – памяць сэрца”, прысвечаны трагедыі Хатыні. Школьнікі даведаліся пра гісторыка-мемарыяльны комплекс “Хатынь” і пра той страшэнны боль, які прынесла вайна ў гэтую беларускую вёску і іншыя вёскі Беларусі.