Наркаманія – агульная бяда

10 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы з  вучнямі 9 “Г” класа сярэдняй школы №2 г.Ашмяны праведзены круглы стол “Наркаманія – агульная бяда”. На мерапрыемства былі запрошаны псіхатэрапеўт Ашмянскай ЦРБ Юлія Шлыковіч і старшы оперупаўнаважаны аддзела наркакантролю  і процідзеяння гандлю людзьмі Ашмянскага РАУС Дзмітрый Мордас. Разам з бібліятэкарам яны дакладна і зразумела распавялі падлеткам пра небяспечныя наступствы ўжывання наркатычных рэчываў, падкрэсліўшы жыццёва важную неабходнасць здаровага ладу жыцця. Мерапрыемства завяршылася праглядам відэароліка «Кто попался на уловки вербовщиков и кураторов наркошопа».