Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, 7 сакавіка, у Ашмянскай раённай бібліятэцы для юных майстроў прайшла сапраўдная творчая лабараторыя “Майстэрня кніжных цудаў”, якая сабрала вучняў 5 “Г” класа сярэдняй школы №2 г.Ашмяны. Гэта сустрэча стала выдатнай магчымасцю не толькі пашырыць веды пра гісторыю і значэнне любімага свята жанчын, але і праявіць творчыя здольнасці. Удзельнікі майстар-класа з задавальненнем стваралі прыгожыя і арыгінальныя паштоўкі сваімі рукамі. Кожны выраб быў напоўнены асаблівай цеплынёй і любоўю, бо быў прызначаны для самых блізкіх і дарагіх людзей – мам і бабуль. “Майстэрня кніжных цудаў” падарыла дзецям радасць творчасці, новыя веды і магчымасць выказаць свае пачуцці праз прыгожыя падарункі, зробленыя з душой.







