27 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Баруны” прайшла літаратурна- музычная кампазіцыя “Слава табе, жанчына – працаўніца, маці”, прысвечаная ўсім жанчынам, маці, і непасрэдна, сваім аднавяскоўцам. Вядучыя Наталля Рукевіч, бібліятэкар, і Алена Альшук, культработнік, сказалі шмат цёплых слоў, адрасавалі паэтычныя радкі прысутным на мерапрыемстве жанчынам. Асаблівую ўвагу надалі актыўнай чытачцы, якая нядаўна адзначыла свой 85-гадовы юбілей, Найраноўскай Тэрэсе Антонаўне. Настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў Наталля Ёрш, Галіна Каралевіч, Павел Дыско падарылі аўдыторыі выдатныя музычныя нумары. Мерапрыемства праходзіла ў рамках раённага бібліямарафону “Жаночыя лёсы Гродзеншчыны”, прымеркаванага да Года беларускай жанчыны.







