30 студзеня ў Ашмянскую раённую бібліятэку на экскурсію “Месца, дзе жывуць кнігі” прыйшлі навучэнцы 2 “А” класа гімназіі №1 г.Ашмяны. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з багатым кніжным фондам, разнастайнымі часопісамі і цікавымі кнігамі, растлумачылі правілы запісу ў бібліятэку, а таксама як правільна абыходзіцца з кнігамі. А яшчэ расказалі маленькім наведвальнікам пра самую вялікую бібліятэку краіны – Нацыянальную бібліятэку. Напрыканцы экскурсіі дзеці паглядзелі мультфільм аб прафесіі бібліятэкара, які выклікаў у іх мноства станоўчых эмоцый. Пасля прагляду мультфільма дзеці выбралі сабе кнігі па інтарэсах, і ўзялі іх дадому.










