Газеты і часопісы для дзяцей

17 снежня ў дзіцяча-юнацкім сектары прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Газеты і часопісы для дзяцей”. Бібліятэкар расказала рабятам, што такое перыядычныя выданні, чым яны адрозніваюцца ад кніг, і наколькі разнастайны свет перыёдыкі для дзяцей і падлеткаў. Падчас мерапрыемства быў праведзены агляд папулярных часопісаў і газет, а таксама прагледжана відэа па часопісе “Непаседа”. Гэты ўрок дапамог юным чытачам зразумець, як выбіраць цікавыя і карысныя выданні і развіць навыкі інфармацыйнай пісьменнасці.          Запрашаем і вас у бібліятэку – адкрывайце для сябе разнастайны свет перыёдыкі.