Экалогія і энергазберажэнне

У рамках Міжнароднага Дня энергазберажэння 12 лістапада бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Жупраны” правяла інфармацыйную гадзіну “Экалогія і энергазберажэнне” для вучняў Жупранскай сярэдняй школы. У ходзе мерапрыемства дзецям расказалі аб узаемасувязі энергазберажэння з захаваннем прыроды і эканоміяй рэсурсаў. Таксама дзецям расказалі аб спосабах эканоміі электраэнергіі як дома, так і ў школе. У канцы мерапрыемства бібліятэкар правяла з дзецьмі віктарыну па энергазберажэнні.