У рамках Міжнароднага дня энергазберажэння ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для вучняў пачатковых класаў прайшло захапляльнае мерапрыемства — інфарміна “Ведаем і зберагаем”. Дзеці пазнаёміліся з разнастайнымі відамі энергіі і даведаліся аб важнасці беражлівых адносін да іх. Падчас мерапрыемства быў паказаны відэаролік, які расказаў пра спосабы эканоміі энергіі дома і ў школе. Таксама для ўдзельнікаў былі раздадзены памяткі з карыснымі парадамі па энергазберажэнні. Каб падтрымаць цікавасць да тэмы, у бібліятэцы была арганізавана выстава кніг “Энергазберажэнне — эфектыўнае рашэнне”.









