Гэтае цёплае і светлае свята прысвечана самым галоўным людзям у нашым жыцці — нашым мамам. 14 кастрычніка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы да гэтага дня прайшла паэтычная кампазіцыя “Святло матулінага сэрца”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 “А” класа сярэдняй школы №3 г. Ашмяны. У праграме гучалі душэўныя вершы пра мацярынскую любоў, дэманстраваліся музычныя відэаролікі, а дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў літаратурнай віктарыне. Мерапрыемства стала сапраўдным святам пяшчоты і ўдзячнасці. Бо першы чалавек, якога мы любім у жыцці, — вядома ж, мама.






