Да Дня Маці — з любоўю і цяплом

14 кастрычніка ў дзіцяча-юнацкім сектары бібліятэкі прайшоў пазнавальны калаж “Ці ведаеце вы?”, прысвечаны цудоўнаму святу — Дню маці. Дзеці з захапленнем выбіралі яркія папяровыя сэрцы з віншаваннямі, цікавымі фактамі пра свята і цёплымі словамі для сваіх мам. З гэтых маленькіх сэрцаў разам стварылі вялікае — сімвал любові, удзячнасці і мацярынства. На інфармацыйных картках дзеці даведаліся, калі і як з’явілася гэтае свята, як яго адзначаюць у розных краінах і што можна падарыць маме ў знак любові і пашаны. Да свята ў бібліятэцы была аформлена яскравая кніжная выстава “Слова мама — няма яго дабрэй”, дзе кожны мог знайсці душэўныя кнігі пра маму, сям’ю і каханне. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цяплом, дабрынёй і пяшчотай — як мацярынскае сэрца!