Дзень Маці — самае цёплае і шчырае свята!

       Напярэдадні гэтага асаблівага дня, 12 кастрычніка, у філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” была аформлена кніжная выстава “Мая мама — найлепшая ў свеце”. Каля выставы бібліятэкар праводзіла індывідуальныя гутаркі з наведвальнікамі пра ролю маці ў жыцці кожнага чалавека — пра неабмежаваную любоў, клопат і мудрасць, якімі напоўнена мацярынскае сэрца.