З Днём Маці!

       10 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Баруны” прыняла ўдзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным Дню маці. Да гэтага цёплага і душэўнага свята бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “З Днём Маці!”, на якой прадстаўлены кнігі пра мацярынскую любоў, сямейныя каштоўнасці і жаночую дабрыню. Хай гэты дзень стане нагадваннем пра самую цёплую і шчырую любоў — любоў нашых мам!