1 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Крэйванцы” да Дня пажылога чалавека была праведзена акцыя-віншаванне “Цяпло душы вам дорым, дарагія”. Чытачоў-пенсіянераў, якія наведалі бібліятэку ў гэты дзень, бібліятэкар віншавала са святам, прапаноўвала новыя часопісы. Затым бібліятэкар наведала на даму чытачоў-пенсіянераў, павіншавала са святам, пажадала моцнага здароўя і даўгалецця.







