10 сакавіка ў “Ашмянскай раённай бібліятэцы” адбылася экскурсія для дзяцей 1 “А” класа ДУА “Гімназія №1 г.Ашмяны”. Бібліятэкар правяла займальны бібліятэчны занятак пад назвай “Сказка пра кніжку”, на якім распавялі пра тое, як з’явіліся кнігі і бібліятэкі. Дзеці з цікавасцю слухалі гісторыі пра першыя кнігі і іх значэнні ў жыцці людзей. У завяршэнне экскурсіі дзеці запісаліся ў бібліятэку, што стала для іх сапраўднай падзеяй. Таксама яны змаглі пагуляць у гульнявой зоне, дзе працягнулі зносіны і абмен уражаннямі. Мерапрыемства падарыла дзецям не толькі новыя веды, але і радасць ад знаёмства са светам кніг.
