23 жніўня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг. Навасёлак запрасіла дзяцей з Навасёлкаўскага летняга лагера працы і адпачынку “Крута” на кніжнае рандэву “Дабро, рассыпанае па старонках кніг”. На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з кнігамі рускіх і замежных пісьменнікаў, якія адкрываюць дзверы ў свет дабра, свет дзіўных адкрыццяў і вясёлых фантазій. Гэта кнігі, якія абуджаюць добрыя пачуцці і імкненне здзяйсняць добрыя справы. Сярод прадстаўленых кніг былі “Кветачка-вясёлка” Валянціна Катаева, “Сляпы Музыка” Уладзіміра Караленкі, “Я ўмею скакаць праз лужыны” Аляксандра Маршала і шмат іншых. Прачытаўшы іх, дзеці атрымалі магчымасць паразважаць над такімі паняццямі, як дабро, чалавечнасць і міласэрнасць.
