22 жніўня калектыў ДУК”Ашмянская раённая бібліятэка” сустрэўся з дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29 склікання Барысенка-Рабко Вольгай Іванаўнай. Вольга Іванаўна павіншавала бібліятэкараў з надыходзячым 80-годдзем Гродзенскай вобласці. Яна адзначыла важную ролю бібліятэк у захаванні гістарычнай памяці рэгіёна і далучэнні жыхароў да багатай культурнай спадчыны Гродзеншчыны. У ходзе сустрэчы дэпутат расказала аб перспектыўных планах развіцця Гродзенскай вобласці і адказала на пытанні супрацоўнікаў бібліятэкі.








