Гродзенская вобласць: 80 гадоў гісторыі і гонару

       22 жніўня Ашмянская раённая бібліятэка прадставіла для наведвальнікаў кніжную выставу-экспазіцыю “Гродзенская вобласць: 80 гадоў гісторыі і гонару”, прысвечаную 80-гадоваму юбілею ўтварэння Гродзенскай вобласці. З літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе, чытачоў пазнаёміла бібліёграф Гушча Алена Іванаўна. Экспазіцыя адлюстроўвала ключавыя этапы гісторыі Гродзенскага рэгіёна за восем дзесяцігоддзяў-ад утварэння вобласці ў 1944 годзе да сённяшніх дзён. Наведвальнікі выставы змаглі азнаёміцца з кнігамі, перыядычнымі выданнямі і іншымі матэрыяламі, якія распавядаюць пра станаўленне і развіццё Гродзеншчыны.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *