19 ліпеня ў сельскай бібліятэцы аг. Станцыя Ашмяны, у рамках бібліятэчнага патрыятычнага праекта “Генацыд – боль беларускай зямлі”, адбылася прэзентацыя перасоўнай кніжнай экспазіцыі “Генацыд – наша памяць і боль”. Выстава-экспазіцыя падрыхтавана раённай бібліятэкай. Згодна праекта яна павінна пабываць у кожнай публічнай бібліятэцы Ашмянскага раёна. На гэты раз экспазіцыя прыбыла з Будзёнаўскай сельскай бібліятэкі. Выстава прысвечана трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны і генацыду мірнага насельніцтва, які ажыццяўляўся нацысцкімі акупантамі на беларускай зямлі. Мерапрыемства суправаджалася відэапрэзентацыяй. Тэкст вядучых чаргаваўся з чытаннем вершаў ваеннай тэматыкі, якія агучвалі чытачы-падлеткі. Наведвальнікі Станцыённай бібліятэкі будуць на працягу тыдня знаёміцца з матэрыяламі выставы-інсталяцыі.
