8 жніўня сельская бібліятэка в.Гродзі сумесна з АКіД, у рамках бібліятэчнага патрыятычнага праекта “Генацыд – боль беларускай зямлі”, правяла прэзентацыю кніжнай экспазіцыі “Генацыд. Наша памяць і боль”. На мерапрыемства былі запрошаны: В.Г. Конюх, старшыня Гроднінскага сельвыканкама, С. П. Чарняк, супрацоўнік краязнаўчага музея імя Ф. К. Багушэвіча. Экспазіцыя была прысвечана трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны і генацыду мірнага насельніцтва, які ажыццяўляўся нацысцкімі акупантамі на беларускай зямлі.










