1792 год
Пацвярджэнне магдэбургскага права і атрымання герба г.Ашмяны

       У выніку рэалізацыі Пастановы Чатырохгадовага сейма (1788 – 1792), у адпаведнасці з  якой  ва ўсіх гарадах Вялікага Княства Літоўскага аднаўлялася самакіраванне з пашырэннем правоў, прывілеі на самакіраванне атрымалі 17 населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі, сярод іх былі і Ашмяны. Кароль ВКЛ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 22 мая 1792 г. выдаў Ашмянам рэнавацыйны прывілей, згодна якому Ашмяны атрымалі статус вольнага горада з усімі правамі, свабодамі і абавязкамі, якія вынікалі з магдэбургскага права. Усе жыхары Ашмян абвяшчаліся асабіста вольнымі і мелі права валодаць нерухомай маёмасцю на правах прыватнай уласнасці, ім дазвалялася стварыць свой магістрат і суд, выбіраць бурмістра, войта, радцаў, лаўнікаў, гмінных, пісара, адваката і скарбніка.
       Быў зацверджаны герб горада, які  дазвалялася ўжываць на пячатках і іншых гарадскіх сімвалах.
       Наданне вольнасцяў гарадам падтрымлівала інтарэсы дзяржавы, спрыяла як развіццю гарадоў, так і паступленню грошай у казну краіны.

Бібліяграфія:

  1. 22 мая 1792 г. Ашмяны атрымалі свой першы герб // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 9.
  2. Пацвярджэнне магдэбургскага права і атрыманне герба г.Ашмяны // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 24-25.