1280 год
Заснаваны Гальшаны, населены пункт у Ашмянскім раёне

       Гальшаны – аграгарадок у Ашмянскім раёне  Гродзенскай вобласці, размешчаны за 20 км на поўдзень ад раённага цэнтра – горада Ашмяны, на левым беразе ракі Гальшанкі.

       Першае  ўпамінанне  аб  Гальшанах  вядома  з 1280 г. Населены пункт згадваецца і ў “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай”,  у “Наўгародскім летапісу” ад 1387 і 1406 гг. Да сярэдзіны  XVI ст.  – уладанне  князёў Гальшанскіх, адкуль родам Соф’я Гальшанская, жонка вялікага князя Ягайлы –   родапачынальніца дынастыі Ягелонаў.
       У XIV–XV стст. Гальшаны – цэнтр удзельнага княства ў Вялікім княстве Літоўскім.  У 1440 і 1492 гг. у Гальшанах збіраліся з’езды ўплывовых феадалаў ВКЛ.  У XVI ст. князі Гальшанскія пабудавалі ў мястэчку пратэстанцкі храм, пераўтвораны пазней у каталіцкі касцёл, з XVI  ст.  дзейнічала праваслаўная

царква (адноўлена пасля 1839 г.) і кальвінскі збор.
       З XVII ст. мястэчкам валодаў род князёў Сапегаў – спадчыннікаў уладанняў Гальшанскіх, якія пабудавалі тут велічны замак,  а таксама новы касцёл і жылы корпус манастыра францысканцаў. Сапегі заснавалі ў Гальшанах папяровую мануфактуру, якая выпускала вялікую колькасць якаснай паперы (існавала да канца XVII ст.).
       У XVIII ст. розныя часткі Гальшан знаходзіліся ў валоданні Кунцэвічаў, Масевічаў, Пацаў, Жаб.
       З 1795 г. населены пункт – у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Ашмянскага павета Віленскай губерні.  У час Польскага паўстання 1863-1864 гг., адзін з яго кіраўнікоў З. Мінейка планаваў стварыць у Гальшанах цэнтр павятовага паўстання.
       У 1897 г. у  вёсцы – 2183 жыхары, у 1904 г. –  вёска (2032 жыхары, 602 дзесяціны зямлі) і маёнтак Ягміна (52 жыхары, 1236 дзесяцін зямлі).
       З 1921 г. Гальшаны ўваходзілі ў склад Польшчы, з 1939 года – у склад Беларускай ССР. З 1940 года – цэнтр сельсавета. У перыяд 1941–1944 гг. знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, загінула 13 жыхароў. Вызвалены 07.07.1944 г. войскамі 1-га стралковага батальёна 250-га стралковага палка 83-й гвардзейскай  стралковай дывізіі 11-й гвардзейскай арміі.
      У першыя пасляваенныя гады  ў Гальшанах працавалі маслазавод, млын, электрастанцыя, дзве майстэрні, дзіцячы дом, у 1952 г. – вадзяны млын, лесазавод, ваўначоска, абозна-калёсны цэх, ганчарная і калодачная майстэрні, электрастанцыя, цагельны завод, паравы млын. У 1949 г. створаны калгасы “Ленінскі шлях”, “Світанак”, “Пераможца”, у 1950 г. – Гальшанская МТС.

Помнік Соф’і Гальшанскай каля адміністрацыйнага будынку

       Сёння Гальшаны – адміністрацыйны цэнтр Гальшанскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства  (КСУП) “Гальшаны”.    На  01.01.2019 г.   423  двары,   1080   жыхароў.

Працуюць аддзяленне сувязі, аддзяленне банкаўскіх паслуг, аптэка,  амбулаторыя, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, 7 магазінаў, 3 кафэ,  дом быта, 2 аграсядзібы, пажарны аварыйна-выратавальны пост,  мехмайстэрня, 2 фермы; 14 вуліц і завулкаў.
       Гальшаны можна назваць адным з турыстычных цэнтраў рэспублікі. Адметнасці  аграмястэчка: касцёл, царква, руіны сярэдневяковага замка, гарадзішча і селішча XIІ–XІV стст., паселішча XVІ–XVІІІ стст., помнік Соф’і Гальшанскай, помнік землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, увесь час прыцягваюць да сябе ўвагу гісторыкаў, турыстаў і нават аматараў надзвычайнага.  Самі вуліцы і хаты захоўваюць памяць пра насычаную падзеямі гісторыю. У Гальшанах захавалася першапачатковая планавальная схема у выглядзе дзвюх вуліц, на скрыжаванні якіх знаходзіцца гандлёвы пляц.

Музей Дугі Струвэ

Гісторыка-краязнаўчы народны музей імя Э.С.Корзуна

       У аграгарадку функцыянуе музей дугі Струвэ (пры сельскай бібліятэцы), адзін з пунктаў якой знаходзіцца побач з Гальшанамі (пункт Тупішкі) і  Народны гісторыка-краязнаўчы  музей імя Э.С.Корзуна.

       Штогод у Гальшанах праходзіць фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”.

Бібліяграфія:

  1. Бибикова, А. Гольшаны: между прошлым и будущим: музеем под открытым небом называют агрогородок Гольшаны в Ошмянском районе / Алла Бибикова // Гродзенская праўда.–2017. – 19 ліпеня. – С.8–9.
  2. Бутэвiч, А. З роду Гальшанскіх//  Славутыя родам сваiм. -–  Мн.: Мінская фабрыка каляровага друку, 2006. – C.11–14.
  3. Валынец, Н. “Гальшанская сядзіба”:  пра аграсядзібу ў Гальшанах / Наталія Валынец // Гродзенская праўда. – 2012. – 12 ліпеня.– С. 5.
  4. Валынец, Н. Гальшаны пастарэюць?: знаходкі навукоўцаў падчас раскопак могуць паставіць пад сумненне ўзрост Гальшан / Наталія Валынец // Гродзенская праўда. –2012. – 23 чэрвеня. – C.6.
  5. Валынец, Н. Спакой – у мурах, дабрадзейства – у сэрцах: аб Гальшанскім замку / Наталія Валынец // Гродзенская праўда. –2012. – 30 мая. – C.10-11.
  6. Волынец, Н. От Гольшан до Лондона: во время научно-практической конференции “Ашмяны. Погляд праз стагоддзі”, посвященной 670-летию Ошмян, прошла презентация книги уроженца Гольшан Язепа Германовича / Наталия Волынец // Гродзенская праўда. –2011. – 26 лістапада. – C.5.
  7. Гольшанский замок / под ред. И.И. Пирожникова // Туристские регионы Беларуси. – Мн.: БелЭН імя Петруся Броўкі, 2008.– C.286.
  8. Гольшаны / под ред. И.И. Пирожникова // Туристские регионы Беларуси. –Мн.: БелЭН імя Петруся Броўкі, 2008. – C.286-287.
  9. Гольшаны// Туристическая энциклопедия Беларуси. – Мн.: БелЭН,  2007. – C.134-135.
  10. Гольшаны // Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского: энциклопедия / ред. совет: Т.В.Белова (пред.) [и др.].– 2-е изд.–Минск: Беларуская Энцыклапедыя iмя П. Броўкi, 2013. – С.117-118.
  11. Деревня Гольшаны Ошмянского района// Гербы и флаги Беларуси В.И.Адамушко, М.М. Елинская.–Мн.: Беларусь, 2006. – С.150.
  12. Кенько, П. М. Исследования городища и селища у д. Гольшаны Ошмянского района Гродненской области в 2007-2008 гг. / П.М. Кенько // Археалагічныя даследаванні на Беларусі ў 2008 г.: Зборнік навуковых артыкулаў. – Мінск: Беларуская навука, 2011. – C.329-337.
  13. Корзун, Э.С. Гольшаны/ Э.С.Корзун, Ю.І.Николаев. – Мн,: Беларусь, 2005. – 133 с.
  14. Кулагін, А.М. Абарончая і палацава-сядзібная архітэктура ХУ-пачатку ХУІІІ ст.//  Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславян. і еўрап. кантэксце. У 4 т. Т. 2. ХУ – сяр. ХУІІІ ст. А.І. Лакотка [і інш.]. – Мінск: Бел. навука, 2006. – С.437-438.
  15. Лакотка, А.І. Мураваная сакральная архітэктура ХУІ-ХУІІІ стст//  Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславян. і еўрап. кантэксце. У 4 т. Т. 2. ХУ-сяр. ХУІІІ ст. А.І. Лакотка [і інш.]. –Мінск: Бел. навука, 2006.– С.314-315.
  16. Ткачев, М. А. Гольшанский замок / М.А. Ткачев // Замки Беларуси. – Мн.: Беларусь, 2007. – С. 166-168.
  17. Ткачоў, М. Гальшанскі замак: пра помнік архітэктуры 17 ст. / фота ; М.А. Ткачоў // Памяць: гiст.-дак. хронiка Ашмянскага раёна. –Мн., 2003. – C.608-609.
  18. Царква ў імя Святога вялікамучаніка Георгія Перамоганосца в. Гальшаны / А.М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусi. –Мн., 2007. – C.109-110.
  19. Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (Гальшаны – Навагрудак, 8 –10 верасня 2006 г.) / рэд. кал. А.А. Каваленя (адказ. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – 402с.

1341 год
Заснаваны горад Ашмяны

        Ашмяны – райцэнтр у Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Горад размешчаны ўздоўж ракі Ашмянкі ў 220 км ад Гродна, 120 км ад Мінска, 55 км ад Вільнюса   і  ў 17 км  ад чыгуначнай станцыі Ашмяны. Праз горад праходзяць аўтамагістралі Мінск – Вільнюс, Астравец–Гродна.

Упершыню Ашмяны ўпамінаюцца ў “Хроніцы літоўскай і жамойцкай” у 1341 г. як замак і населены пункт  Віленскага княства ВКЛ, належалі Гедзіміну, потым яго сынам. У 1384–1385 гг. Ашмяны вытрымалі аблогу крыжакоў. Мяркуюць, у канцы ХІV ст. атрымалі статус горада ад Вітаўта.
        У пачатку  ХVІ ст. горад перанесены на новае  месца, дзе ўтварылася  паселішча Новыя Ашмяны. Старажытная частка – Старыя Ашмяны – у 1505 г.  аддадзена францысканцам, якія пабудавалі тут касцёл і драўляны кляштар. У ХVІ ст. гораду дадзена магдэбургскае права, Ашмяны становяцца  цэнтрам павета ў складзе Віленскага ваяводства.  У Паўночную вайну 1700–1721 гг. Ашмяны  заняты і разрабаваны шведамі.  У час паўстання 1794 г. у горадзе размяшчаўся штаб паўстанцкай арміі Я.Ясінскага.
       Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. горад – у складзе Расійскай імперыі. У вайну 1812 г. Ашмяны акупіравалі і часткова спалілі французскія войскі. У 1811 г. у горадзе  1,8 тыс., у 1848 г. – 4,1 тыс. жыхароў.  Тут было 346 дамоў, 3 гарбарні, 35 крам, павятовае вучылішча, 2 бальніцы.   Пасля Першай сусветнай вайны  і да 1939 г. горад лічыўся часткай Польшчы, а затым у горадзе ўсталявалася  ўлада Саветаў.   25 чэрвеня 1941 г. Ашмяны акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. За час акупацыі ў горадзе і раёне знішчаны 1784 чалавекі. 7 ліпеня 1944 г. горад вызвалілі войскі Чырвонай Арміі.
       У 1944 г. Ашмяны ў складзе БССР,  уваходзілі ў Маладзечанскую а з 1960 г. у Гродзенскую вобласці. У 1970 г. у Ашмянах – 9,6 тыс. жыхароў; у 2010 г. – 14,8 тыс.;  на 01.01.2019 г. – 16,8 тыс.
       З 1991 г. – у складзе суверэннай Рэспублікі Беларусь.

       Горад развіваецца ўздоўж ракі з паступовай забудовай тэрыторыі ў межах аўтамабільнай магістралі Мінск – Вільнюс. З прамысловых прадпрыемстваў працуюць ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”, “Ашмянскі сыраробны завод”, ААТ “Радыётэхніка”, ААТ “Белкава”, Ашмянскі дражджавы завод, Ашмянскае ААТ “Аграпрамтэхніка” і інш. У горадзе аграрна-эканамічны каледж, прафесійны аграрна-тэхнічны каледж, 3 сярэднія школы,  гімназія, цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, цэнтр пазашкольнай работы, 6 дзіцячых садкоў, цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства, дзіцячая школа мастацтваў, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, раённы цэнтр культуры, краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча, 3 бібліятэкі: раённая,  дзіцячая,  гарадская. Пры Доме культуры з 1947 г. існуе народны тэатр,  народныя ансамблі песні і танца “Крыніцы”, цыганскай песні “Джана Рома” і інш.

Помнік барацьбітам за савецкую ўладу

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у гарадскім парку

       У Ашмянах пастаўлены помнік барацьбітам за савецкую   ўладу,  якія  загінулі   ў  1939 – 1941 гг.,  знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.

Царква Уваскрэсення Хрыстовы

Касцёл  Св. Міхаіла  Архангела

       Дзейнічаюць царква Уваскрэсення Хрыстовы 2-й  палавіны ХІХ ст., касцёл  Св. Міхаіла  Архангела.
       Выдаецца газета “Ашмянскі веснік”.

Бібліяграфія:

  1. Адамушко, В. И. Город Ошмяны/ В.И. Адамушко, М.М. Елинская // Гербы и флаги Беларуси. – Мн.: Беларусь, 2006. – С.166-167.
  2. Александрович, Е. История города – в республиканском проекте / Елена Александрович // Ашмянскі веснік. – 2014. –5 сакавіка (№17). – C.3.
  3. Ашмяншчына: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай знакамітым людзям, гісторыка-архітэктурным помнікам, гістарычным падзеям і мясцінам Ашмяншчыны ХVI-ХХ стст., 15 кастрычніка 1993 г./ навуковы рэдактар і складальнік І.П. Крэнь. – Гродна–Ашмяны, 1995. – 113с.
  4. Ашмяншчына турыстычная: даведачнае выданне/ кіраўнікі праекта: В.М. Лузіна, В.Л. Дубоўскі; адказны за выпуск С.К. Жылік. – Мінск: ЗАТ “Юнiпак”, 2008. – 25 с.
  5. Ашмяны: з гісторыі горада; У.А. Ліхадзедаў, А.М. Карлюкевіч; паштоўкі У.А. Ліхадзедава// Знiчкi Айчыны: гiсторыя Беларусi ў старых паштоўках. – Мн.: Літаратура і мастацтва, 2008. – C.8-17.: іл.
  6. Ашмяны // Культура Беларусi: энцыклапедыя. Т.1 / рэдкал.: Т.У. Бялова [і інш.]. – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. – C.344.
  7. Ашмяны // Гродзеншчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў. – Мн.: Беларусь, 1999. – C.53-72.
  8. Войгеница, Т. Заглядывая в глубь веков: про Ошмяны / Татьяна Войгеница// Ашмянскі веснік. – 2012. – 14 лістапада. – C. 3.
  9. Войткевич, Н. Ошмяны в начале прошлого века / Наталья Войткевич // Ашмянскі веснік. – 2012. – 21 красавіка. – C.3.
  10. Волынец, Н. Вековые вехи: к 670-летию города Ошмяны / Наталия Волынец // Гродзенская праўда. – 2011. – 9 красавіка. – C.4.
  11. Горад Ашмяны: план 19 ст. // Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён: дадатак да 6-томнай “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі”. – Мн., 2004. – C.73.
  12. Дроздова, В. Знакомый незнакомец: город-строитель Ошмяны / Валентина Дроздова // Ашмсянскі веснік. – 2011. – 17 верасня. – C.3.
  13. Дроздова, В. Первомайская со своим колоритом / Валентина Дроздова // Ашмянскі веснік. – 2017. – 12 ліпеня. – С.9.
  14. Карлюкевiч, А. М. Ашмяны / Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевiч; Алесь Карлюкевіч // Радзімазнаўства: Мясціны. Асобы: краязнаўчыя нарысы – Мінск: Лiтаратура i мастацтва, 2010. – С. 6-9.
  15. Лакіза, В. Вынікі археалагічных даследаванняў у зонах новабудоўляў на тэрыторыі Ашмянскага раёна: новыя помнікі і матэрыялы / Вадзім Лакіза, Зоя Харытановіч,  Максім Чарняўскі // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі. – Мінск: Беларус. навука, 2011. – C.11-22.
  16. Ошмянская возвышенность// Туристическая энциклопедия Беларуси. ––  Мн.: БелЭН, 2007.–  C.427.
  17. Ошмяны / под ред. И.И. Пирожникова // Туристские регионы Беларуси. – Мн.: БелЭН імя Петруся Броўкі, 2008. – C. 330-331. Ошмяны //Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского: энциклопедия / ред. совет: Т.В.Белова (пред.) [и др.]. – 2-е изд.. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя iмя П. Броўкi, 2013. – С. 346.
  1. Ошмяны// Туристическая энциклопедия Беларуси. –Мн.: БелЭН, 2007. –  C.429.
  2. Памяць : Ашмянскі раен: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. Каранеўскі А.Р.; маст. Жакевіч Э.Э.; рэдкал.: Кісялеў Г.К. (гал. рэд.) і інш.. – Мінск : БЕЛТА, 2003. – 686 с.
  3. Рогалеў, А.Ф. Ашмяны / А. Ф. Рогалеў //  Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі).  – Гомель: Барк, 2008. – C.19-20.
  4. Татаринов, Ю. Ошмяны / Юрий Татаринов // Города Беларуси. Гродненщина. – Мн.: Смэлток, 2009. – C.102-109.
  5. Фiлiповiч, Т. У. Падарожжа па ашмянскаму краю  = A Journey About the Land of Ashmiany : фотаальбом / Тамара Філіповіч. – Мінск: Конфидо, 2010. – 156 с.