16.10.1955 г.
у Ашмянах  па вуліцы Савецкай, 80 у новым будынку, прызначаным для музея, адкрылася экспазіцыя. Гэта дата лічыцца пачаткам дзейнасці Ашмянскага краязнаўчага музея. У тым жа годзе музею прысвоена імя Ф. К. Багушэвіча. У год адкрыцця працавалі аддзел сацыялістычнага будаўніцтва і аддзел, прысвечаны беларускаму паэту-дэмакрату Ф. К. Багушэвічу. Музей у Ашмянах заснаваны на падставе пастановы Савета Міністраў БССР ад 27.09.1952 г. Будаўніцтва памяшкання пад музей пачалося ў жніўні 1953 г.
       Сёння краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча знаходзіцца ў цэнтры горада (вул.Савецкая, 128).
        Калектыў музея за час існавання ўзначальвалі А.М.Кушнераў (першы дырэктар), В.У.Свенціхоўскі, Л.Д.Яфімцава,  М.Ф.Спірыдонаў, В.Р.Навумаў, Ю.Н.Борд (два апошнія – па сумяшчальніцтве), М.М.Бараноўскі, А.Р.Каранеўскі, Д.І.Васілеўская, Ж.І.Іванова, А.І.Жасткова (2019–2021), з 2013 г. – А.В.Навіцкая.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча: Музеі раёна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.646-647.
  2. УК «Ошмянский краеведческий музей им. Ф. К. Богушевича». – Режим доступа: https://museum.kultoshm.by/