25.08.1931 г. у г.Днепрадзяржынск Днепрапятроўскай вобл. нарадзіўся Нацэўскі Георгій Канстанцінавіч (1931–2003), Заслужаны настаўнік Беларусі (1973), педагог. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1955). Працаваў выкладчыкам у Ашмянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (1955–1991). Жыў у Ашмянах. Узнагароджаны медалямі, знакам “За выдатныя поспехі ў сярэдняй спецыяльнай адукацыі” (1989).

Крыніцы інфармацыі:
1. Нацэўскі Георгій Канстанцінавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 31.
2. Нацэўскі Георгій Канстанцінавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562-563. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік).