7 мая бібліятэкары Ашмянскай раённай бібліятэкі запрасілі навучэнцаў 3 “В” класа СШ №3 на квэст-гульню “Знаўцы сімволікі беларускай дзяржавы”.
Дзеці праверылі свае веды аб дзяржаўных сімвалах – гербе, флагу і гімне – у займальным інтэрактыўным фармаце. Квэст дапамог школьнікам лепш даведацца пра гісторыю і значэнне галоўных атрыбутаў нашай краіны.
На кожнай лакацыі гульні ўдзельнікаў чакалі разнастайныя заданні:
Герб: пытанні, рэбусы, пазлы;
Гімн: пытанні, рэбусы, заданне напісаць прапушчаныя словы ў гімне, мема-гульня, пытанні аб свяце;
Сцяг: пытанні, рэбусы, пазлы.
Мерапрыемства дапамагло дзецям не толькі пашырыць веды аб дзяржаве, але і весела правесці час у сяброўскай атмасферы.







