10 фактаў пра Перамогу

       Ашмянскую раённую бібліятэку наведалі навучэнцы 8 “А” класа СШ №2 і сталі ўдзельнікамі гістарычнага кола “10 фактаў пра Перамогу”.
       Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з малавядомымі, але вельмі цікавымі фактамі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, даведаліся пра подзвігі салдат і мірных жыхароў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у набліжэнне Перамогі.
       У  інтэрактыўнай форме ўдзельнікі адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі гістарычныя падзеі, дзяліліся сваімі ведамі і ўражаннямі. Асаблівую цікавасць выклікалі архіўныя матэрыялы і кніжная выстава, прадстаўленая супрацоўнікамі бібліятэкі.