Напярэдадні памятнай даты – Дня Перамогі, 9 мая, бібліёбус Ашмянскай раённай бібліятэкі з акцыяй “Франтавы экспрэс” адправіўся ў аддаленыя вёскі па маршруце № 6 “ Гейсту́ны – Пятровічы– Бянюны”. Для жыхароў была арганізавана музычна-забаўляльная праграма, напоўненая песнямі ваенных гадоў, вершамі і тэматычнымі выступленнямі, якія дапамаглі акунуцца ў атмасферу тых гераічных і трагічных падзей.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі з цікавасцю слухалі знаёмыя мелодыі, падпявалі вядомым песням і ўспаміналі гісторыі сваіх родных, чые лёсы былі звязаны з ваеннымі гадамі. Асаблівую ўвагу прыцягнула выстава літаратуры ваенна-патрыятычнай тэматыкі, дзе былі прадстаўлены кнігі пра подзвігі салдат, партызанскі рух і жыццё людзей у гады вайны.









