25 красавіка бібліятэкарам філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кракоўка” для навучэнцаў 8 “А” класа Гімназіі № 1 праведзены вусны часопіс “Горкая памяць і вечны боль Чарнобыльскай трагедыі”. Да мерапрыемства падрыхтаваны прэзентацыя, а таксама кніжная паліца “Чарнобыль – бяда ўсіх і кожнага”. Падчас вуснага часопіса бібліятэкар расказала школьнікам аб храналогіі падзей красавіка 1986 года, маштабах радыеактыўнага забруджвання і аб подзвігу ліквідатараў, якія цаной свайго здароўя спынілі распаўсюджванне радыяцыі.








