24 красавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы яскрава і маштабна прайшла рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя “Бібліяноч–2026”.
Тэмай мерапрыемства стаў “Вячэрні шлях па Беларусі”. Для наведвальнікаў было арганізавана шэсць тэматычных лакацый:
“Святло міфалогіі”
“Сцежкамі казак”
“Горад майстроў”
“Хата беларусаў”
“Харчэўня”
“Таямніцы замкаў”
Удзельнікам прапаноўвалася прайсці ўсе лакацыі, выконваючы разнастайныя заданні, разгадваючы загадкі і выяўляючы кемлівасць. За паспяховае выкананне заданняў госці атрымлівалі спецыяльныя жэтоны – “біблікі”, якія затым можна было абмяняць на пачастункі ў “Харчэўне”.
Кожная пляцоўка дазваляла дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі: удзельнікі знаёміліся з народнымі традыцыямі, міфалогіяй, вуснай творчасцю, рамёствамі і гісторыяй краіны.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы і аб’яднала гасцей розных узростаў, падарыўшы ўсім удзельнікам яркія ўражанні і новыя веды.










