Шкуратаў Ігар Мікалаевіч (1945), нарадзіўся 14.11.1945 г. у г.Ашмяны. Беларускі мастак, мастацкі педагог. Член Беларускга саюза мастакоў (1993). З сям’і вайскоўца. Жылі пазней у Расіі (г.Тамбоў), дзе закончыў школу. Вучыўся на мастацка-графічным аддзяленні Тамбоўскага педагагічнага вучылішча. У 1976 г. закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Працаваў ў мастацкіх майстэрнях Віцебска. У 1992–1993 гг. выкладаў акварэль у Заходнееўрапейскім інстытуце культуры ў Германіі. У 1993-2008 гг. – выкладчык кафедры малюнка і жывапісу Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Працуе як жывапісец у жанрах пейзажа, нацюрморта, партрэта, тэматычных кампазіцый. З 1990-х гадоў займаецца графікай.
Удзельнік усесаюзных, абласных, гарадскіх і многіх міжнародных выстаў у Германіі, Францыі, Іспаніі, Расіі. Аўтар серый: “Па пушкінскіх мясцінах”, “Кіжы”, “Старасць”, “Стары Віцебск” (1991-1993), “Краявіды Віцебшчыны” (1990-1993), “Мой свет” (1994), “Поры года” (2002); твораў: “Браслаўскія ночы” (1995), “Зімовы пейзаж з кляштарам” (1998), “Цішыня” (2002), “Зімовы дзень” (2002), “Рамонкі” (2007), “Віцебск над Дзвіной” (2008); трыпціхі “Касмічная гармонія” (1995), “Восеньская сімфонія” (2001), “Атлантыда” (2006); паліпціх “Раніца. Дзень. Вечар. Ноч” (1994) і інш.
Крыніцы інфармацыі:
1. Ігар Шкуратаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мн. : Беларусь, 2005. – С. 138. – На беларус. і англ. мовах.
2. Цыбульский, М. Л. Шкуратов Игорь Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Мн. : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. – С. 610.
3. Шкуратаў Ігар Мікалаевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2019. – С. 35-36.
4. Шкуратаў Ігар Мікалаевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 572-573.
5. Шкуратаў Ігар Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мн. : ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, 1998. – С. 618. – На беларус. і англ. мовах.
Шпакоўскі Уладзімір Васільевіч (1924 – 1993) Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Нарадзіўся ў 1924 г. у в.Валькі былога Суражскага раёна Віцебскай вобласці. У пасляваенны час у Ашмянскім раёне: старшыня Барунскага, Гальшанскага, Погірскага, Крэйванцаўскага сельсаветаў, старшыня калгасаў у вёсках Цудзенішкі і Погіры, на іншых пасадах у сельскай гаспадарцы. Перад выхадам на пенсію працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка калгаса “Світанак”. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), медалём “За працоўную доблесць” (1966). Памёр у 1993 г.
Крыніцы інфармацыі:
- Вярнуліся пераможцамі. Шпакоўскі Уладзімір Васільевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 394.
- Шпакоўскі Уладзімір Васільевіч (1924 – 1993) //Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская. –Ашмяны, 2014. –С. 6.
Шубінскі Тадэвуш Станіслававіч, нарадзіўся 26.04.1937 г. у в.Тыхвосці Ашмянскага раёна. Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Закончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1981). У 1960-1998 гг. загадчык вытворчага ўчастка эксперымен-тальнай базы “Баруны”. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1973), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Крыніцы інфармацыі:
- Шубінскі Тадэвуш Станіслававіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2016. – С. 23.
- Шубінскі Тадэвуш Станіслававіч: Вызначыліся працай: Ардэнаносцы // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 559.
Шукеловіч Леанід Антонавіч(1934) Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец. Нарадзіўся ў 1934 г. у в.Заборцы Ашмянскага раёна. Працаваў трактарыстам у калгасе імя Чарняхоўскага (да 1958), імя Багушэвіча (1958 -1964), імя Крылова (1964 -1989). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), медалямі “За працоўную доблесць” (1971), знакам “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва” (1973), граматамі.
Крыніцы інфармацыі:
- Вызначыліся працай : ардэнаносцы. Шукеловіч Леанід Антонавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 559.
- Шпакоўскі Уладзімір Васільевіч (1924 – 1993) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 8.
Шукелойць Антон Антонавіч (1915–2017), нарадзіўся 06.07.1915 г. у в.Якелеўшчына Ашмянскага раёна. Грамадскі і культурны дзеяч. Закончыў Ашмянскую гімназію (1935) і Віленскі ўніверсітэт. Займаўся вывучэннем беларускай этна-графіі, спяваў у студэнцкім хоры пад кіраўніцтвам Р. Шырмы. Быў членам сацыялістычнага гуртка (Ашмяны), якім кіраваў адвакат Барановіч.
У 1939–1941 гг. ствараў беларускія школы на Ашмян-шчыне. Быў школьным інспектарам-метадыстам, настаўнікам беларускай СШ. Выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета. На другі дзень пасля пачатку вайны арыштаваны (уцёк у час налёту нямецкай авіяцыі). У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі ў Мінску.
Пасля вайны ў эміграцыі ў г. Нью-Йорк (ЗША). З 1975г. – старшыня Беларуска-Амерыканскага аб’яднання, член рэдакцыі газеты “Беларус”, член Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.
Крыніцы інфармацыі:
1. Шукелойць Антон Антонавіч / Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019. – С. 28.
2. Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794 – 1991. Энц. даведнік. У 10 т. – Т. 3. кн. 2. – Мн:, 2003.
Шэмет Сяргей Лявонавіч (1971), нарадзіўся 11.07.1971 г. у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці. Мастак, член Беларускага саюза мастакоў. Вучыўся ў Ашмянскай СШ №3. Закончыў мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава (1991), Беларускую акадэмію мастацтваў, аддзяленне станкавага жывапісу (1998), асістэнтуру пры ёй (2001). Працаваў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава выкладчыкам жывапісу, малюнка, кампазіцыі (1998–2001). Удзельнік рэспубліканскіх, міжнародных, групавых і персанальных выстаў. Творы С.Шэмета знаходзяцца ў калекцыях музея сучаснага мастацтва Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Літве, Польшчы, Германіі, Ізраілі, Вялікабрытаніі, ЗША.
Крыніцы інфармацыі:
1. Шэмет Сяргей Лявонавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 28.
2. Шэмет Сяргей Лявонавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 573. (Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Творцы).






