Урбановіч Вітольд, нарадзіўся 12.05.1931 г. у Ашмянах. Польскі мастак. Пасля вайны сям’я пераехала ў Польшчу. Закончыў акадэмію мастацтваў у Кракаве (1956). Сябра таварыства мастакоў “Кракоўская група” (1961). Выкладаў у каталіцкім універсітэце ў Любліне. Майстар станковага і манументальнага жывапісу (мадэрнісцкага стылю), аўтар абразоў. Удзельнік выстаў з 1956 г. (у Польшчы, Англіі, Францыі, Украіне, ЗША). Творы зберагаюцца ў музеях Варшавы, Кракава, Парыжа, Лондана, у калекцыях у ЗША, Галандыі, Швецыі.
Крыніцы інфармацыі:
1. Урбановіч Вітольд // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020. – С. 23.
2. Урбановіч Вітольд // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 572.
Урлік Станіслава Уладзіславаўна, нарадзілася 25.03. 1940 г. на станцыі Ашмяны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. Самадзейны скульптар. Скульптурай пачала займацца пасля выхаду на пенсію, але захапленне ўзнікла яшчэ ў дзяцінстве. Першай з сілікатабетонных блокаў была зроблена скульптура льва, потым з’явіліся каты, ваўкі, зайцы, пеўні, птушкі і нават Чырвоная Шапачка. У кожнай рабоце майстра адчуваецца вялікая цеплыня і любоў да прыгожай беларускай фаўны і флоры. Неаднойчы яе работы эспанаваліся на раённых выстаўках, а ў сакавіку 2003 г. была арганізавана персанальная выстаўка работ у Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.Багушэвіча. Аб майстэрстве Станіславы Уладзіславаўны ведаюць у вобласці і рэспубліцы. Нататкі пра яе залатыя рукі з’яўляліся ў газетах “Ашмянскі веснік”, “Рэгіянальная газета”, «Комсомольская правда».
Крыніцы інфармацыі:
- Урлік Станіслава Уладзіславаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2023 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2022. – С. 21.
- Урлік Станіслава Уладзіславаўна: З крыніц народных // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна /укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 590-591.






