Кадолка Антон Аляксандравіч (1921–2012). Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік бітвы пад Сталінградам, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны.  Нарадзіўся  25.03.1921 г. у  в.Скарэнічы Мінскага  раёна Мінскай вобласці. Закончыў Ленінградскае   ваеннае   вучылішча (1941), Змагаўся з нямецка-фашысцкім     ворагам пад Псковам, Ленінградам, Старой Русай, Масквой. Удзельнік  бітвы пад Сталінградам. Вызваляў Беларусь, фарсіраваў Днепр пад Кіевам. Вайну закончыў у званні маёра ў Прыбалтыцы. Атрымаў другое асколачнае раненне, у выніку чаго давялося ампутаваць нагу.  У 1942 г. немцы расстралялі маці і брата.
       Пасля вайны доўгі час працаваў у аўтапарку №13  г.Ашмяны.  Пенсіянер Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.         
       Сярод узнагарод Ордэн Чырвонага Сцяга, 4 ордэны Айчыннай вайны, усяго 40 урадавых узнагарод. Напярэдадні 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне атрымаў Ганаровую грамату Гродзенскага аблвыканкама за актыўны ўдзел у ветэранскім руху і ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. Удастоены звання “Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны” (2006).   Памёр 4.06.2012 г.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Кадолка Антон Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 21-22.
  2. Кадолка Антон Аляксандравіч // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 385.

Кадырка Галіна Раманаўна (1924-2006), нарадзілася 13.07.1924 г. у пас.Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Педагог, Заслужаны настаўнік Беларусі (1971). Закончыла Ашмянскае педагагічнае вучылішча (1947). У 1947–1984 гг. працавала настаўніцай пачатковых класаў Жупранскай СШ. Узнагароджана медалём “За доблесную працу. У аз- наменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна” (1970). Памерла 12.06.2006 г.

Крыніцы інфармацыі:

1. Кадырка Галіна Раманаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 21.
2. Кадырка Галіна Раманаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік).


Каляда Ганна Мікалаеўна (1926–2007), нарадзілася 24.06.1926 г. Бібліятэкар, перадавік сацыяльна-культурнай сферы Гродзеншчыны. Месца нараджэння – в.Цвёрдава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Закончыла Магілёўскае культасветвучылішча імя Крупскай, культмасавае аддзяленне (1947). Пасля заканчэння працавала ў бібліятэках Любчанскага і Навагрудская раёнаў. Амаль 50 гадоў (1964–2002) аддала бібліятэчнай справе Ашмяншчыны, з іх 17 гадоў узначальвала раённы калектыў бібліятэкараў: загадчык Ашмянскай раённай бібліятэкі (1964–1976), дырэктар Ашмянскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (РЦБС) (1976–1981). Пад кіраўніцтвам Ганны Мікалаеўны ў бібліятэках была праведзена вялікая работа па ўдасканальванні абслугоўвання насельніцтва кнігай.
       За асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы раёна і вобласці Каляда Ганна Мікалаеўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры (1967). Шматгадовая прафесійная дзейнасць А.М.Каляды неаднойчы адзначалася шматлікімі Ганаровымі граматамі рознага ўзроўню. У 1968 г. у складзе дэлегацыі ад Гродзенскай вобласці пабывала на выставе дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве.

Крыніцы інфармацыі:

Каляда Ганна Мікалаеўна / Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020. – С. 26.


Камінскі Аляксандр Аляксандравіч (1919 – 1944) Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнік органаў унутраных спраў.   Нарадзіўся 14.11.1919 г. у в.Валукі Смаргонскага раёна. У 1940 г. закончыў шасцімесячныя міліцэйскія курсы і быў зацверджаны ўчастковым оперупаўнаважаным Ашмянскага раённага аддзела міліцыі. У час нямецка-фашысцкай акупацыі ўладкаваўся  ў  лютым  1943 г.  на працу ў мінскую паліцыю, здабываў для партызан разведвальныя звесткі, зброю. Пасля арышту ў маі 1943 г. уцёк, дзейнічаў у партызанскіх спецгрупах “Мсціўцы”, “Суседзі”, “Сустрэча”. У снежні 1943 г. з Я.І.Кунцэвічам  знішчыў бургамістра Мінска Іваноўскага.  Загінуў 3 чэрвеня 1944 г. пры выкананні баявога задання каля в.Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Імем А.А.Камінскага названы вуліцы ў Смаргоні, Ашмянах. На адным з будынкаў Ашмянскага райаддзела ўнутраных спраў устаноўлена мемарыяльная дошка.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Камінскі Аляксандр Аляксандравіч (1919 – 1944)       // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская. –Ашмяны, 2014. – С. 32.
  2. Іх помняць у Ашмянах. Камінскі Аляксандр Аляксандравіч // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 368.

Камінскі Збігнеў Піліпавіч (1934 – 2008) Спартыўны дзеяч, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны.  Нарадзіўся 1.01.1934 г. у в.Суслішкі Ашмянскага раёна. Закончыў Ашмянскую школу рабочай моладзі (1954), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1983). Працаваў трэнерам па лёгкай атлетыцы Ашмянскай      дзіцячай      спартыўнай школы.  Служыў   у   Савецкай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў старшынёй Ашмянскага раённага савета добраахвотнага сельскага спартыўнага таварыства “Ураджай”, інструктарам па фізкультуры і спорце ў калгасе “Свабода”. З 1969 г. па 1996 г. – старшыня камітэта па фізкультуры і спорце Ашмянскага райвыканкама, у 1996 – 1998 гг. – загадчык аддзела па фізічнай культуры і спорце райвыканкама, потым дырэктар цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы па месцы жыхарства.
       Ганаровае званне “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь” прысвоена ў 1992 г. Узнагароджаны медалямі “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”, “За выратаванне тапельцаў”, граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 2008 г. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”. Памёр 20.11.2008 г.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Камінскі Збігнеў Піліпавіч (1934 – 2008)     // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 12.
  2. Каминский Збигнев Филиппович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа  http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
  3. Вызначыліся працай : заслужаны трэнер. Камінскі Збігнеў Піліпавіч   // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 565.

Каранеўскі Аляксандр Рыгоравіч (1939–2003), нарадзіўся 15.07.1939 г. у в.Мілушава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Педагог, журналіст, краязнавец, укладальнік кнігі “Памяць. Ашмянскі раён”.
Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Рыжскае мараходнае вучылішча, працаваў на рыбалавецкіх суднах. Пасля службы ў арміі паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на гістарычны факультэт, вучыўся спачатку на стацыянары, потым завочна. Пасля працы ў Даргунскай васьмігодцы Гродзенскага раёна, дзе ён выкладаў гісторыю і геаграфію, пераехаў у Ашмяны.
      З 1967 г. па 1980 г. працаваў дырэктарам краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча. Аляксандр Рыгоравіч шмат сіл аддаваў збору прадметаў, гістарычных дакументаў, звязваўся з многімі архівамі і нястомна шукаў дадатковыя звесткі аб Ашмяншчыне і яе людзях. Вынік гэтых пошукаў – шматлікія артыкулы ў раённай газеце, для якой ён становіцца пастаянным і надзейным аўтарам. У 1980 г. перайшоў на пастаянную работу ў рэдакцыю раённай газеты «Красное знамя», спачатку адказным сакратаром, потым намеснікам рэдактара. У другой палове 1990 г. цалкам аддаўся працы над кнігай “Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна”, прызначаны яе галоўным укладальнікам. На жаль, кніга пабачыла свет ужо пасля смерці аўтара. Памёр А.Р.Каранеўскі 16.05.2003 г.

Крыніцы інфармацыі:

1. Каранеўскі Аляксандр Рыгоравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2018. С. 21–22.
2. Нікалаеў, Ю. Краязнаўства – іх прызванне / Ю.Нікалаеў // Памяць : Ашмянскі раён: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Каранеўскі А.Р.; маст. Жакевіч Э.Э.; рэдкал.: Кісялёў Г.К. (гал. рэд.) і інш. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — С. 649—650.


Карасёў Уладзімір Васільевіч (1934) Музыкант, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны.  Нарадзіўся 25.12.1934 г. у в.Журынічы Бранскага раёна, Бранскай вобласці. Дзяцінства прыйшлося на цяжкія гады вайны. Разам з маці і іншымі дзецьмі быў у канцлагеры, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі ў 15 км ад чыгуначнай станцыі Лясная   былой   Баранавічскай    вобласці. Удалося ўцячы, трапіў  у партызанскі атрад, што знаходзіўся непадалёку. Пасля вайны вучыўся разам з братам у Баранавічскай вучэбна-вытворчай майстэрні, дзе навучалі шавецкаму рамяству. Ускорасці сям’я пераязджае ў в.Суботнікі Іўеўскага раёна.
       З самага маленства ў хлопчыка праявілася любоў да музыкі.  Вучыўся іграць самастойна, на слых (нотную грамату вывучыў пазней). Працаваў у  Маладзечна.  У 1953 г. быў прызваны на вайсковую службу, служыў матросам  на Балтыйскім флоце, прымаў актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці.  Пасля службы вярнуўся ў Маладзечна. Пасля працаваў дырэктарам Іўеўскага  РДК. Закончыў (завочна) Маладзечанскае музычнае вучылішча  (1969).
       У 1958  г. пераехаў у Ашмяны. Працаваў дырэктарам Ашмянскага РДК. Пазней Уладзімір Васільевіч арганізаваў ансамбль песні і танца “Крыніцы”, якому ў 1979 г. прысвоена званне “народны”. Пры яго непасрэдным удзеле створаны харавыя калектывы ў працоўных і вучнёўскіх калектывах.
       Доўгі час працуе акампаніятарам узорнага дзіцячага хору “Пралескі” Ашмянскай  школы-інтэрната, вядзе народны хор ветэранаў вайны і працы.
       В.В.Карасёў узнагароджаны шматлікімі граматамі Міністэрства культуры СССР і Беларусі,  Міністэрства народнай адукацыі БССР, Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, аддзела культуры Ашмянскага райвыкан-кама.Узнагароджаны медалём “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”.   За значны асабісты ўклад у развіццё культуры Ашмяншчыны, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, актыўную грамадскую дзейнасць  прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны”  (2011). 

Крыніцы інфармацыі:

  1. Ашмянскі народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” раённага Дома культуры // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1 / рэдкал. І. Шамякін і інш. — Мн.: Беларуская Савецкая Энцыклапкдыя, 1984. — С.235.
  2. Ашмянскі народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1 / рэдкал. Т. У. Бялова і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2010. — С. 340.
  3. Карасёў Уладзімір Васільевіч (1934)         // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 35—36.
  4. Карасёв Владимир Васильевич: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа  http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
  5. Прыгодская, В. Усмешка, што ледзь кранае вусны…: [аб Карасёву Уладзіміру Васільевічу ]/ В.Прыгодская// Ашмянскі веснік. — 2014. — 24 снежня.
  6. Санюк, А. «Играй, звучи, аккордеон!» (полвека на ошмянской сцене): [об ошмянском музыканте В.В.Карасёве]/ А.Санюк // Ашмянскі веснік. – 2008. – 11 кастр. (№78). – С.5.
  7. Филипович, Т. Владимир Васильевич Карасев / Тамара Филипович // Время и люди. – 2-е изд., перераб. – Минск: Конфидо, 2014. – С.87.

Каркотка Леанід Міхайлавіч (1951 – 2009). Педагог, самадзейны паэт. Нарадзіўся 4.03.1951 г. у в.Касічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў Рускасельскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. У 1972 г. па размеркаванні накіраваны на працу ў   школу-інтэрнат г.Ашмяны, дзе 35 гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру. Захапляўся паэзіяй. Першыя вершаваныя радкі былі напісаны ў пятым класе. Тэматыка яго вершаў: гісторыя, родная прырода, свет блізкіх людзей. Усе творы напісаны на “матчынай” беларускай мове.
       Друкаваўся на старонках часопіса “Першацвет”, раённай газеты “Ашмянскі веснік”. Аўтар зборнікаў вершаў “З паэтычных сшыткаў” (2009),  “Натхненне” (2010). Пайшоў з жыцця  8.11.2009 г.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Каркотка Леанід Міхайлавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 21.
  2. Санюк, А. Урокі паэзіі і дабрыні : аб былым настаўніку беларускай мовы, мясцовым паэце Леанідзе Каротка  / Аліна Санюк; фота Святланы Муцянскай // Ашмянскі веснік. — 2008. — 18 кастрычніка. — С. 4.

Кеда Эдуард Эдуардавіч (1967–1987), нарадзіўся 06.12.1967 г. у в.Стрэльчыкі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Удзельнік Афганскай вайны 1979–1989гг.
       У 1983 г. Эдуард скончыў 8 класаў СШ №3 г.Ашмяны, у 1986 г. – Ашмянскае ПТВ №192. У лістападзе 1986 г. прызваны ў Савецкую Армію Ашмянскім РВК. Служыў у Афганістане, механік-вадзіцель. Радавы Э.Э.Кеда загінуў 1.06.1987 г. Падраздзяленне, у якім служыў Эдуард, вярталася пасля баявой аперацыі ў лагер. У час прыпынку на адпачынак воінаў атакавалі душманы. Сярод загінуўшых быў і Эдуард Кеда.
       Пахаваны ў в.Паляны Ашмянскага р-на. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна), медалём “За баявыя заслугі”. Імем Эдуарда Кеды названа вуліца ў г.Ашмяны.

Крыніцы інфармацыі:

1. Кеда Эдуард Эдуардавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.599–600. (Загінулі ў Афганістане).
2. Кеда Эдуард Эдуардавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 38.


Кеўра  Генуэфа  Францаўна,  нарадзілася 10.01.1949 г. у в.Валодзькаўшчына Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Медработнік, самадзейны  паэт  Ашмяншчыны. Яе вершы  друкаваліся ў  газеце ”Медыцынскі веснік” і ў двух паэтычных зборніках медработнікаў  Гродзенскай вобласці «Жизнь – это вечное движение» (2001, 2007), у зборніку паэзіі памежжа “Сустрэчы” (2013). Памерла ў 2024 г.

Крыніцы інфармацыі:

Кеўра Генуэфа Францаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 12.


Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч (1920 – 1994). Педагог, Заслужаны настаўнік Беларусі. Нарадзіўся  30.10.1920 г. у в.Алешкаўка Лоеўскага раёна. Закончыў 3 курсы Гомельскага   педінстытута  (1946). У час Вялікай Айчыннай вайны курсант Тамбоўскага пяхотнага вучылішча, прымаў удзел у абароне Масквы. (1942). У  1942–1944 гг. у школах Краснаярскага краю: выкладчык, дырэктар. З 1944 г. у Беларусі: выкладчык Бывалаўскай НСШ Лоеўскага раёна (1945), інспектар Ашмянскага райана (1946), выкладчык Ашмянскага педвучылішча (1946–1957), выкладчык беларускай мовы і літаратуры, завуч школы-інтэрната (1957–1984). Дэлегат Усесаюзнага з’езда настаўнікаў (1968). Узнагароджаны медалямі “За доблесную працу”, “Ветэран працы”, значком “Выдатнік народнай асветы”.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019. – С. 35.
  2.  Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.562. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік).

Клінцэвіч Франц Адамавіч, нарадзіўся 15.06.1957 г. у в.Крэйванцы Ашмянскага раёна, Гродзенскай вобласці. Дзяржаўны і грамадскі дзеяч Расіі, кандыдат псіхалагічных навук, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны. Скончыў Крэйванцаўскую сельскую васьмігадовую школу (1972), СШ № 1 г.Ашмяны (1974), Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча (1980), Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна (1991), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ (2004).
        У 1975–1997 гг. знаходзіўся на сапраўднай ваеннай службе ў шэрагах Узброеных Сіл. Служыў у паветрана-дэсантных войсках. У 1986 г. скончыў 10-месячныя курсы афіцэраў-палітработнікаў па замежных мовах Міністэрства абароны СССР (дары). У 1986–1988 гг. служыў у 345-м асобным парашутна-дэсантным палку 40-й арміі, удзельнічаў у баявых дзеяннях у Афганскай вайне ў якасці старшага інструктара палітаддзела па спецыяльнай прапагандзе. Палкоўнік запасу.
        Дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі III, IV, V і VI скліканняў, намеснік кіраўніка фракцыі “Адзіная Расія” у Дзяржаўнай Думе, член Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня праўлення Расійскага саюза ветэранаў Афганістана (1990–1995). 13 кастрычніка 2015 г. склаў паўнамоцтвы дэпутата дзярждумы ў сувязі з прызначэннем сенатарам ад Смаленскай вобласці.
        У 2006 г. рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, актыўную грамадскую дзейнасць на карысць горада Ашмяны і Ашмянскага раёна прысвоена Званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”. Узнагароджаны двума ордэнамі “Чырвонай зоркі”, ордэнам Пашаны, Дружбы, ордэнам Аляксандра Неўскага, а таксама ордэнам “Пашаны” Рэспублікі Беларусь, ордэнам “Зорка” III ступені Рэспублікі Афганістан, 12 медалямі СССР і Рэспублікі Афганістан.
        Рэальныя факты з жыцця Ф. Клінцэвіча ў час баявых дзеянняў у Афганістане ляглі ў аснову кнігі ваенна-прыгодніцкага жанру Рыгора Андрэеўца “Капітан Франц”, у якой паказаны баявыя будні спецгрупы “Хамелеон” і яе кіраўніка Франца Клінцэвіча, Кніга выйшла ў 2012 г. і стала першым выданнем новага беларуска–расійскага літаратурнага праекта “Ваенныя разведчыкі”.
Ф.Клінцэвіч – аўтар кніг “Псіхалагічныя асаблівасці дзяцей і маладых людзей з сем’яў з нізкім і высокім узроўнем даходу” (2001), “Афган паветрана-дэсантных войскаў” (у суаўтарстве, 2014). Валодае мовамі: дары, беларускай, польскай і нямецкай.

Крыніцы інфармацыі:

1. Андреевец, Григорий. Капитан Франц: повесть / Григорий Николаевич Андреевец.–Гомель: Барк, 2012. – 256 с.– ( Военные разведчики).
2. Волынец, Н. Все мы родом из детства / Наталия Волынец; фото // Народная газета. –2009. – 29 кастр. –Прилож.: Союзное вече. – C.II.
3. Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биограф. справочник/ Б.Д.Долготович. – Мінск: Беларусь, 2008. – 368 с.: ил.
4. Дроздова, В. Школа гордится своим выпускником: о Ф.А.Клинцевиче, депутат е Госдумы РФ, председ. рос. Союза ветеранов Афганистана, уроженце Ошмян, выпускнике СШ №1 / В.Дроздова // Ашмянскі веснік. – 2003. – 27 жніўня. C.3.
5. Клинцевич, Ф. Горжусь тем, что смог сохранить столько жизней// Нар. газ. – 2009. – 12 лют. – C.V.– (Союзное вече).
6. Клинцевич Франц Адамович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа: oshmiany.gov.by/ru/pochetn….
7. Клінцэвіч Франц Адамавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 26.
8. Клинцевич, Ф. А. Ошмянское лобби в Госдуме: Интервью с Ф.А.Клинцевичем (род. в 1957 г., д.Крейванцы Ошмян. р-на), зам. рук. фракции «Единство», депутатом Госдумы РФ/ Беседовала О.Тарасевич; Фото // День. –2002. – 23 мая. –C. 1.
9. Кохановская, Л. «Депутат Государственной Думы»/ Л.Кохановская // Ашмянскі веснік. – 2008. –20 жніўня. – С.2.
10. Кохановская, Л. Съемки на Ошмянской земле / Л.Кохановская // Ашмянскі веснік. – 2008. – 27 жніўня. – С.2.
11. Красковский, В. Почёт за бой, почёт за труд / Валентин Красковский // Гродзенская праўда. – 2006.– 7 кастр. – C.2.
12. Франц Адамавіч Клінцэвіч. – Рэжым доступу. – ru.wikipedia.org/wiki/ Клинцевич, Франц_Адамович.
13. Франц Клинцевич// Кто есть кто. – Рэжым доступу: er.ru/persons/87.


Кляцкоў Леанід Герасімавіч (1918–1999), нарадзіўся 12.05.1918 г. Партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1976). Месца нараджэння – в.Шыліна Шумілінскага раёна Віцебскай вобл. Па адукацыі настаўнік. З 1935 г. на савецкай і камсамольскай рабоце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1955). У 1952 –1960 гг. працаваў 1-ым сакратаром Ашмянскага РК КПБ. З 1960 г. загадчык аддзела, сакратар Мінскага абкама партыі, старшыня Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю абкама партыі і аблвыканкама, намеснік старшыні аблвыканкама. З 1966 г. загадчык аддзелаў ЦК КПБ, з 1972 г. 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КПБ. З 1989 г. інспектар ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1974 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1059 – 1963 і 1967 – 1975 гг.
        Памёр у ліпені 1997 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Імем Л.Г.Кляцкова называўся сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў у Ашмянскім раёне – СВК імя Кляцкова (1997–2016).

Крыніцы інфармацыі:

1. Кляцкоў Леанід Герасімавіч// Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 24-25.
2. Кляцкоў Леанід Герасімавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 578. (Звязаны лёсам з Ашмяншчынай).


Козел Валянціна Нічыпараўна (1930 – 2009). Заслужаны настаўнік Беларусі. Нарадзілася 06.01.1930г.  у в. Цяраспаль Слуцкага  раёна. Закончыла Слуцкае педагагічнае  вучылішча (1952). Да 1969 г.  працавала   ў школах Астравецкага раёна, з 1969 г. – у Гродзіеўскай  школе (васьмігадовая,  няпоўная  сярэдняя,  базавая) Ашмянскага раёна.  Ганаровае      званне “Заслужаны  настаўнік” прысвоена ў 1966  г.  Узнагароджана  ордэнам “Знак пашаны” (1978), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1866), медалямі. Памерла 27.08.2009 г.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Козел Валянціна Нічыпараўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 20.
  2. Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч  // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562.

Корзун Эдуард Сямёнавіч, нарадзіўся 28.02.1932 г. у в. Яўсеевічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Педагог, краязнавец, стваральнік гісторыка-краязнаўчага музея Гальшанскай СШ, аўтар кнігі “Гальшаны” (Мн., 1987).  З 1957 г. жыў у Гальшанах Ашмянскага раёна, дзе  больш за 20 гадоў працаваў дырэктарам сярэдняй школы.  Краязнаўчай дзейнасцю пачаў займацца з 1962 г. Гісторыя Гальшан вызначыла яго кірунак у краязнаўстве. У пошуку матэрыялаў працаваў у архівах Вільні, Мінска, Гродна, Маладзечна, удзельнічаў у археалагічных раскопках каля Гальшан. Сабраны матэрыял стаў асновай  гісторыка-краязнаўчага музея Гальшанскай СШ.  Пасля смерці Э.С.Корзуна (2001) музею прысвоена яго імя.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Корзун Эдуард Сямёнавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2022 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2021. – С. 11-12.
  2. Эдуард Сямёнавіч Корзун : Краязнаўства – іх прызнанне // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – 650.

Корзун Яніна Іванаўна (1940). Педагог, краязнавец. Нарадзілася  14.03.1940 г. у в.Куцавічы Ашмянскага раёна. Закончыла Гродзенскі ДУ імя Я.Купалы (1958). Працавала настаўніцай пачатковых класаў Валовіцкай ПШ, Гальшанскай СШ. З 2001 г. – кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея імя Э.Корзуна Гальшанскай СШ. Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР, юбілейным медалём да  60-годдзя  Перамогі ў  Вялікай Айчыннай вайне, іншымі ўзнагародамі.

Крыніцы інфармацыі:

Корзун Яніна Іванаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 24.


Корсак Юльян (1806–1855), нарадзіўся 13.06.1806 г., у г.Слонім, паэт, перакладчык. Вучыўся ў базыльянскай школе ў Барунах Ашмянскага
павета.

 

 


Крамарэнка Віктар  Уладзіміравіч,  нарадзіўся 11.06.1945 г. у г.Гродна. Заслужаны архітэктар, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, сааўтар праектаў “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, “Чыгуначны вакзал у Мінску”, “Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны. Выпускнік сярэдняй школы №1 г. Ашмяны. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута. Працаваў архітэктарам у найбуйнейшых праектных арганізацыях краіны – Белдзяржпраекце і Мінскпраекце. У 2002 г. В.Крамарэнка прызнаны беларускімі СМІ “Чалавекам года”. У 2013 г. удастоены звання лаўрэата ганаровага прыза “Дойлід Беларусі”. Уладальнік звыш 20 айчынных і міжнародных дыпломаў і сертыфікатаў. За вялікую і мэтанакіраваную працу па фарміраванні пачуцця гонару за сваю краіну, асабісты ўклад у грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 21 ад 19.06.2015 г. удастоены звання “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”.

Крыніцы інфармацыі:

1. Крамаренко Виктор Владимирович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа oshmiany.gov.by/ru/pochetn…
2. Козел,Л. Ошмянские школьники встретились с архитектором Виктором Крамаренко / Людмила Козел. – Режим доступа www.osh.by/?p=12746


Крот Аляксандр Міхайлавіч, нарадзіўся 05.09.1960 г. у в.Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1997). Закончыў Гальшанскую СШ (1977, залаты медаль), факультэт радыёфізікі і электронікі БДУ (1982). З 1982 г. у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), з 1993 г. – загадчык лабараторыі мадэліравання самаарганізавальных сістэм інстытута. Прафесар кафедры БДУ і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў, магістраў, дыпломнымі работамі студэнтаў. Лаўрэат прэмій Мінскага абласнога праўлення Саюза навуковых і інжынерных таварыстваў СССР у галіне навукі і тэхнікі (1987), камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1990). Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.

Крыніцы інфармацыі:

1. Крот Аляксандр Міхайлавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2020 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2019. – С. 30.
2. Крот Аляксандр Міхайлавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 567. (Нарадзіліся на Ашмяншчыне).


Крот Міхаіл Сцяпанавіч (1924–2014), нарадзіўся 30.04.1924 г. у в.Богшыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Кандыдат педагагічных навук. Закончыў Васілінкаўскую сямігадовую школу (1939),  Слуцкае  педагагічнае вучылішча (1946), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт) (1953). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946–1984 гг. у Ашмянскім раёне: завуч Жупранскай, Дакурнішскай сямігадовых школ, інспектар раённага аддзеда народнай асветы, завуч і дырэктар Гальшанскай сярэдняй школы (працаваў 33 гады). З 1985 г. – у Мінску на даследчай працы ў Інстытуце педагогікі Міністэрства асветы Беларусі, з 1999 г. вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гісторыі адукацыі і этнапедагогікі.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Крот Міхаіл Сцяпанавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018. – С. 17.
  2. Крот Міхаіл Сцяпанавіч: Звязаны лёсам з Ашмяншчынай // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 579.

Куліковіч Уладзімір Іванавіч (1967). Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Нарадзіўся 10.06.1967 г. на станцыі Ашмяны. Выпускнік Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна 1991 г. З 1991 па 2007 гг. – выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. З 2007 па 2009 гг. – галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова”. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 2009 года, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. З 2013 г. аўтар і вядучы пастаяннай навукова-папулярнай рубрыкі “Беларускае слоўка” у газеце «Вечерний Минск». Аўтар больш за 30 вучэбных дапаможнікаў, адрасаваных школьнікам, студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, супрацоўнікам СМІ. З 1991 года з’яўляецца аўтарам і распрацоўшчыкам  алімпіядных заданняў для школьнікаў.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Куліковіч Уладзімір Іванавіч/ Википедия Белорусского государственного технологического университета /wiki.belstu.by/куликович_владимир_иванович.
  2. Куліковіч, У. І. Гучанне беларускага слова: асновы фанетыкі, арфаэпіі, графікі: тэорыя, тэсты: вучэб. дапам. для дзяцей сярэд. і ст. шк. узросту / У. І. Куліковіч. – Мінск : Пачатковая школа, 2016. – 80 с.
  3. Паўловіч, Л. Ад слова да “Слоўка”: [інтэрв’ю з У.І.Куліковічам] /Ларыса Паўловіч.– Рэжым доступу: http: mpravda.by/materialy/item/10483-ad-slova-da-sloўka.html.
  4. Трактарыст-філолаг пра мову, мора і мары: [гутарка з Куліковічам Уладзімірам Іванавічам, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам]/ гутарыла Людміла Рыбік// Ашмянскі веснік.- 2019.- 26 студзеня (№7).- С.5.