Напярэдадні памятнай даты – Дня Перамогі, 9 мая, бібліёбус Ашмянскай раённай бібліятэкі з акцыяй “Франтавы экспрэс” адправіўся ў аддаленыя вёскі па маршруце № 9 “Клявіца – Борці – Рашкуцяны”. Для жыхароў была арганізавана музычна-забаўляльная праграма, напоўненая песнямі ваенных гадоў, вершамі і тэматычнымі выступленнямі, якія дапамаглі акунуцца ў атмасферу тых гераічных і трагічных падзей. Асаблівую ўвагу прыцягнула кніжная выстаўка “Старонкі кніг раскажуць пра вайну”, дзе былі прадстаўлены творы, якія раскрываюць падзеі ваенных гадоў, лёсы людзей і гераізм абаронцаў Айчыны.










