16 красавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць” пад назвай “Гэта горкая праўда вайны”. Бібліятэкар нагадала прысутным аб тым, як важна памятаць пра трагічныя падзеі мінулага і зрабіць усё магчымае, каб яны ніколі не паўтарыліся. Удзельнікі сустрэчы разам з вядучай прайшліся па найважнейшых датах і ключавых момантах таго страшнага часу. Падчас мерапрыемства былі прагледжаны відэаролікі, якія расказваюць пра падзеі вайны, якія нікога не пакінулі абыякавымі.










