16 красавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла нарада “Аб выніках работы ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” за I квартал 2026 года”. У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі работы бібліятэкі, разгледжаны ключавыя паказчыкі дзейнасці, а таксама прааналізаваны вынікі праведзеных культурна-асветніцкіх і інфармацыйных мерапрыемстваў.










