11 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” ў Міжнародны Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў з наведвальнікамі бібліятэкі прайшло мерапрыемства памяць-рэквіем “І памятаць страшна і забыць нельга”, з тэматычнай гутаркай, праглядам кніг і дакументальных матэрыялаў з выставы “Пра дні, якія не забыць.” Відэаролікамі аб фашысцкіх канцлагерах у чарговы раз пераканаліся аб зверскіх злачынствах над вязнямі падчас Другой сусветнай вайны і аб мужнасці і пакутах нашага народа. Сумесна абмяркоўваючы мерапрыемства прагучаў заклік: У імя памяці, мы нізка схіляем галовы перад ахвярамі аднаго з самых жахлівых злачынстваў супраць чалавецтва. У знак памяці запалілі свечкі і ўшанавалі хвілінай маўчання.











