9 красавіка бібліятэкар Ашмянскай раённай бібліятэкі правяла для вучняў 6 “В” класа гімназіі №1 інтэрактыўнае мерапрыемства з выкарыстаннем краязнаўчай карты “Гістарычныя месцы Ашмянскага раёна”.Падчас сустрэчы школьнікі здзейснілі віртуальную экскурсію па гістарычна значных мясцінах Ашмяншчыны. Бібліятэкар расказала школьнікам малавядомыя факты пра помнікі гісторыі і культуры нашага краю.Многія з гэтых месцаў навучэнцы ўжо наведвалі асабіста. Школьнікі з задавальненнем дзяліліся ўласнымі ўражаннямі ад паездак, актыўна ўключаліся ў гутарку і дапаўнялі аповед бібліятэкара сваімі назіраннямі. Мерапрыемства прайшло ажыўлена і пазнавальна. Навучэнцы паказалі добрыя веды да мінулага сваёй малой радзімы.










