Здароўе як стыль жыцця

       9 красавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў 7 “Б” класа сярэдняй школы №3 быў праведзены актуальны дыялог на тэму “Здароўе як стыль жыцця”, прымеркаваны да Міжнароднага дня здароўя.У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі важныя пытанні, якія датычацца фарміравання здаровага ладу жыцця ў падлеткаў, асаблівасці псіхікі ў падлеткавым узросце, а таксама праблемы, звязаныя з расстройствамі харчовых паводзін (РХП).
Для правядзення мерапрыемства была запрошана госця — медыятар-псіхолаг Ганна Іванаўна Зышчык, якая падзялілася прафесійнымі парадамі па захаванні псіхалагічнага і фізічнага здароўя, расказала пра метады самадапамогі і пра тое, як своечасова звярнуцца па падтрымку.Бібліятэкар падкрэсліла значнасць фарміравання ў падлеткаў усвядомленага стаўлення да ўласнага здароўя і падкрэсліла, што здароўе – гэта не толькі адсутнасць хвароб, але і гармонія фізічнага, псіхалагічнага і сацыяльнага дабрабыту. Мерапрыемства прайшло ў фармаце дыялогу, што дало магчымасць юнакам актыўна ўдзельнічаць, задаваць пытанні і абменьвацца думкамі. Падобныя сустрэчы дапамагаюць школьнікам лепш разумець важнасць здаровага ладу жыцця і вучаць клапаціцца пра сябе і сваіх блізкіх.